Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

23 января - лыжнае падарожжа “Сар’янскія краявіды”

Дата: 29 января 2021 в 15:32, Обновлено 10 декабря 2022 в 09:48
165 просмотров

У гэтым годзе зіма парадавала нас снегам. І невядома, якія сюрпрызы прынясе яна нам у далешым! 23 студзеня ў нашай школе стартаваў месячнік патрыятычнага выхавання. Нашы старэйшыя школьнікі разам з маладымі настаўнікамі Арлоўскім Уладзімірам Леанідавічам і Казловым Дзянісам Іванавічам адправіліся у невялікае лыжнае падарожжа “Сар’янскія краявіды” у мясцовы гай. Па дарозе дзеці любаваліся прыгажосцю роднай прыроды, каталіся з гары, пасядзелі ў вогнішча, смачна паелі, частавалі адзін аднаго духмянай гарбатай. А ў гэты час нашы маленькія школьнікі разам з Аленай Міхайлаўнай Каліта займаліся “творчасцю” на школьным двары: ляпілі снегавікоў, розных звяркой і анёлаў, спаборнічалі у меткасці, гулялі ў сняжкі, жадаючыя праехалі на лыжах. Вынік: прыгожыя фотаздымкі, незабываемыя ўражанні, задаволеныя вучні, словы удзячнасці! А гэта найлепшая узнагарода для настаўніка, таму хочацца жыць, радавацца і працягваць працаваць з дзецьмі!!!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.